Marco Binetti

Главная
Коллекция
Исследования
Творчество
Разное
Карта сайта
Главная страница Поиск по сайту
   
Творчество / Стихотворения
Указатели
Алфавитный по авторам
Алфавитный по заглавиям
Наши авторы
Ссылки
Теология
Литургия
Филология
Разное

А. МУСОРЫН

Верлібры

Будынак, аздоблены гатычнымі вежамі,
Далёкі гук кляштарнага звона
І водар урачыстай белай ружы...
На мяжы начы і дня ўваскрасае Сярэднявечча.

 

* * *

Я хацеў бы быць князем у маленькай дзяржаве
Недзе на ўскраіне Еўропы,
Воддаль ад крызісаў і войнаў.
Я бы правіў са сваёй нешумнай сталіцы
Невялікім хрысціянскім народам.
Па святах
Над горадам гучалі бы званы,
І над вежай старажытнага радавога замка
Лунаў бы белы сцяг продкаў.
А на ім - герб: Змяя і Голуб.
Па вечарах я бы спускаўся ў бібліятэку
І старыя пергаменты апавядалі бы мне пра мінулае.
А раніцай гукі прыдворнага марша
Абвяшчалі бы пачатак новага дня...
...я напэўна быў бы шчаслівы,
І можа, нават, не пісаў бы вершаў.

 

Ad Mortem Magistri

Гуру!
Я схіляю калені перад трунай тваёй,
І гаротная сляза сцякае па шчацэ маёй
Ніколі мне ўжо не пачуць поўных мудрасці слоў тваіх,
І ніколі, у гадзіны маіх трывог і хваляванняў
Не прагучаць добрыя павучання твае.
Ў адзіноцтве мне трэба ісці,
Спатыкацца і падаць, паўставаць і падаць зноў,
У кроў раздзіраючы калені.
І за ўсё гэта я хачу адной толькі ўзнагароды -
Адной толькі слязы майго вучня ў канцы шляху.

 

* * *

На пялёстках
Асенняй позняй ружы
Не растае першы снег.

* * *

Дымы над комiнамi
У празрыстым паветры
Нагадваюць чараду драконаў

* * *

Кактус на халодным зімовым акне –
Пасол далёкай паўднёвай краіны
Раскрывае сваю цудоўную кветку.

 

© А. Мусорин, 2001 - 2003

RSS-подписка
Информер для сайтовСайт присутствует в Яндекс.Каталоге и DMOZ
Римский литургический календарь
О проекте
На нас ссылаются
Вам понравился сайт?
Поставьте ссылку!
Marco Binetti - Теология, филология, латинский язык
Лучшая кожаная мебель для персонала - выберете свой стиль!


Rambler's Top100